?

Log in

 Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай агульнасці культурнага развіцця.
 Па гісторыі рэгіёна захавалася шмат архіўных дакументаў, не ўведзеных яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання даўно вядомых з літаратуры звестак, часам недакладных, а то і проста памылковых, паўстае неабходнасць даследавання мясцовай гісторыі з апорай на першакрыніцы і выкарыстаннем навуковага апарату і падыходаў. Такі напрамак, усё больш папулярны ў апошні час, вызначаецца як “лакальная гісторыя”.
 Першы выпуск прысвечаны гісторыі пераважна Новага часу. Ён складаецца з двух блокаў, прадстаўленых адпаведна артыкуламі і публікацыямі крыніц, якія датычаць тэрыторыі пераважна сённяшніх Стаўбцоўскага, Карэліцкага і часткова Наваградскага раёнаў. Пры наяўнасці зацікаўленых у супрацоўніцтве аўтараў магчыма таксама публікацыя матэрыялаў па Уздзенскаму, Дзяржынскаму, частова Валожынскаму з Івянцом і Наваградскаму з Любчай раёнах.
 Галоўным штуршком для выдання альманаха паслужылі апошнія знаходкі, якія далі магчымасць устанавіць дату заснавання горада Стоўбцы. Даследаванне было праведзена кандыдатам гістарычных навук Андрэем Латушкіным. Акрамя ўстанаўлення даты, у ходзе яго было высветлена, што Стоўбцы першапачаткова насілі іншую назву.
У дадзеным выпуску публікуецца таксама даследаванне Дзмітрыя Крывашэева па гісторыі Налібоцкай пушчы, у якім сацыяльная гісторыя спалучаецца з антрапалагічным падыходам (паказаны лад жыцця лясных слуг у XVIII ст.), а таксама спадарожныя архіўныя матэрыялы, з якіх асабліва варта адзначыць ардынацыю 1778 г. з апісаннем пушчы.
Таксама звяртаецца ўвага на такія помнікі мастацтва, як старадаўнія могілкі, якія сталі ў нас аб’ектам увагі даследчыкаў адносна нядаўна. Адпаведны матэрыял падрыхтаваны этнолагам Сяргеем Грунтовым па каталіцкіх шляхецкіх могілках у Новым Свержані.
Гісторыка-літаратурная частка прадстаўлена паэмай Адама Плуга “Жукаў Барок”, напісанай у 1848 г., якая ўяўляе цікавасць і як літаратурны твор, і як помнік па гісторыі вёскі.
Вялікая ўвага надаецца публікацыі гістарычных дакументаў і матэрыялаў. У адпаведным раздзеле можна пазнаёміцца з самымі разнастайнымі крыніцамі, паслухаць галасы розных эпохаў, даведацца шмат новага па гісторыі знаёмых мясцінаў. Адзначым як перспектыўны напрамак пошук і публікацыю перапіскі адміністрацыі радзівілаўскіх маёнткаў на Панямонні, якая ў вялікай колькасці захавалася ў архівах.
Усё гэта не азначае адмовы ад краязнаўчых традыцый. Краязнаўцы, аматары гісторыі, а таксама школьнікі могуць шмат дасягнуць у такіх напрамках, як вусная гісторыя (збор і апрацоўка успамінаў) і мікрагісторыя. Асабліва вітаецца збор мікратапанімікі, назваў урочышчаў і іх картаграфаванне. У якасці прыкладнага ўзору друкуецца даследаванне, праведзенае вучнямі краязнаўчага гуртка Аталезскай СШ.

(з прадмовы)

ЗМЕСТ

Латушкін Андрэй. Заснаванне горада Стоўбцы (Свержна)
Крывашэеў Дзмітрый. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у ХVІ–ХVІІІ стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы
Грунтоў Сяргей. Каталіцкія могілкі мястэчка Новы Свержань 
Пушкіна Яніна, Віцько Дзмітрый. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў 
Плуг Адам. Жукаў-Барок 
Лісты Яна Казіміра Барташэўскага да Караля Станіслава і Ганны Радзівіл з часоў Вялікай Паўночнай вайны. Частка 1 (1705–1708 гг.) / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ліст Уладзіслава Чахоўскага да Караля Станіслава Радзівіла ад 17 красавіка 1700 г. з Нягневічаў / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ардынацыя 1778 г. лоўчаму Міхалу Мараўскаму з апісаннем Налібоцкай, Хатаўской, Дзераўнянскай і Дзяляціцкай пушчаў / публ. Д. Крывашэева 
Генеральная рэвізія пушчаў Нясвіжскага княства і Мірскага графства 1699 г. / публ. Д. Крывашэева 
Прадпісанне Міхалу Мараўскаму, лоўчаму пушчаў Караля Станіслава Радзівіла, адносна пабудовы трох попельных будаў (1779 г.) / публ. Д. Крывашэева 
Спіс архіўных крыніц па гісторыі стаўбцоўскага і свержанскага маёнткаў / падрыхт. А. Латушкін 
Стоўбцы на старых паштоўках і фотаздымках

Набыць можна ў кнігарнях "Акадэмкніга" i "Галерэя Ў".

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
paniamonnie
Feb. 14th, 2013 09:20 am (UTC)
Война велась долго, на многих направлениях. Освещение ее оставляет желать. Есть сюжеты, которые изучены хорошо. В Швеции почти все, что можно было выжать из шведских источников, выжато. В России это сделано только относительно отдельных кампаний - опять же, исключительно на российских материалах. На удивление слабо исследовано а Польше, хотя было уже пару попыток, когда пытались охватить сразу все, вместо того, чтобы постепенно разбирать кампании. А в сумме получается, что "вражеские" источники оказывались при таком освещении никем не задействованы. Есть положение дел только с одной стороны. Это отражается на всем. Возьмем любую битву. Численность шведских войск берется не из шведских источников, а из российских пропагандистских реляций по случаю победы. Это первая "нестыковка" - не учитывается даже историография других стран - участников конфликта, не говоря уже об источниках. Нету более-менее объективной картины как войны в целом, так и отдельных кампаний, битв. Сейчас Э. Лют (Швеция) и П. Коновальчук (Россия) выдали совместно книгу о битве под Лесной 1708 г. - еще не видел, но слушал их, надеюсь, первое "правильное" исследование.
Есть и объективные проблемы исследования. Одна из основных - в том, что начиная с 1701 г. Карл XII "замыкается" и перестает делиться планами со своими генералами и советниками. Понять мотивацию его действий зачастую очень сложно. Надо учесть множество факторов, и то не факт, что была какая-то рациональная комбинация. Например, сейчас разбирал причины поворота во второй половине 1701 г. в сторону Речи Посполитой, притом, что сначала основной целью на этот год был Псков (а в перспективе, надо понимать, Россия в целом). Подготовил статью по этому поводу, жду публикации в Польше.
Не знаю, правильно ли понял насчет "нестыковки" и сумел ли в двух словах ответить на вопрос. Война, повторюсь, была длительная. Я даже не пытаюсь вникать во все. Меня интересует территория Великого Княжества Литовского (Белоруссия и Литва) и соседние, где появлялись литовские войска (Латвия, Польша, Украина), хронологически это 1700-1709 гг.
kulturka_ru
Feb. 13th, 2013 10:07 pm (UTC)
Понеманье
Очень интересно. А про Нижнее Понеманье альманах планируется? Лично меня очень интересуют эти края - что по (п)русскому, что по литовскому берегу.
paniamonnie
Feb. 14th, 2013 08:07 am (UTC)
Re: Понеманье
Малая Литва - больше удел для исследования литовцев, что они активно и делают. Есть даже энциклопедия Малой Литвы. Приходилось листать впечатляющую монографию по кладбищам этого края. Библиография по интересующему Вас региону здесь:
http://www.mazoji-lietuva.lt/articles_categories.php?sect=24
kulturka_ru
Feb. 14th, 2013 09:04 am (UTC)
Библиография
Большое спасибо, хотя, конечно, этого маловато. А о русско-прусской стороне (те же Тильзит и Рагнит, к примеру) там, считай, и вовсе нет.
( 4 comments — Leave a comment )